
Ілюстрацыйнае фота pixabay
У аграгарадку Міжэвічы Слонімскага раёна на тэрыторыі цэнтра культуры 15 жніўня ў 14 гадзін пройдзе свята льну "Блакіт нябёсаў".
Пасля ўрачыстага адкрыцця імпрэзы гасцей і ўдзельнікаў свята чакае выстава і дэгустацыя страў з ільну, дэфіле ў ільняных касцюмах.
Падчас свята будзе працаваць музей ільну пад адкрытым небам, фатазона «Льнаная палітра», а таксама майстар-класы па вязанні кручком і вырабе лялек з ільняных нітак, выставы вырабаў народнай творчасці і прадукцыі Слонімскай фабрыкі мастацкіх вырабаў.
Бяспройгрышная латарэя, аквагрым, атракцыёны, выязны гандаль — усё гэта чакае гасцей свята ў Міжэвічах.