
За мінулыя суткі на Гродзеншчыне адбыліся тры пажары, паведамляе МНС.
Раніцай 13 жніўня ў Карэлічах гарэў легкавы аўтамабіль Niva Chevrolet. Агнём пашкоджаны маторны адсек.
У вёсцы Пушкары Гродзенскага раёна ў гэты дзень гарэў грузавы Renault Premium. Згарэла кабіна цягача, пашкоджаны прычэп і закопчаны груз.
Вечарам 13 жніўня гарэла гаспадарчая пабудова ў дачным таварыстве каля вёскі Нямейша Гродзенскага раёна. Пашкоджана маёмасць, якая знаходзілася ў пабудове.
Прычыны пажараў высвятляюцца.