
Пасля ДТЗ
Вечарам 12 жніўня ў Гродзенскім раёне 28-гадовая кіроўца легкавіка “Рэно” здзейсніла наезд на 50-гадовага раварыста, які стаяў з роварам на праезджай частцы дарогі, паведамляе ДАІ.

На месцы ДТЗ
Жанчына вярталася з Гродна дамоў у Кобрын, калі ў нейкі момант на пад’ёме заўважыла на дарозе мужчыну з роварам. Кіроўца спрабавала пазбегнуць сутыкнення, але не атрымалася.

Ровар на дарозе
У выніку наезду раварыст загінуў на месты ДТЗ.
Ён быў пазначаны святловяртальнымі элементамі. Фізічны стан загінулага і і ншыя абставіны здарэння будуць устаноўлены ў ходзе разбіральніцтва па крымінальнай справе, адзначае рэсурс абласной ДАІ.
Фота ДАІ