Наверх
Слоним
пасмурно
7 °C
Зельва
пасмурно
7 °C
Волковыск
пасмурно
7 °C
Мосты
пасмурно
8 °C
Дятлово
пасмурно
8 °C
Барановичи
пасмурно
6 °C
EUR 2.4299
USD 3.802
RUB(100) 2.9174
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Востраўцы скардзяцца на слонімскіх газавікоў

16 августа 2021 16:31
Поделиться:

Газавы размеркавальнік у Востраве

У старой вёсцы Вострава і аднайменным аграгарадку Слонімскага раёна сёлета ідуць работы па пракладцы газаправода.

Падвод газавай трубы да пад’езда дома №2 на Маладзёжнай вуліцы

Нядаўна чальцы газавага кааператыва напісалі скаргу ў “Гроднааблгаз” на выканаўцаў работ па пракладцы газаправода — ВУ “Слонімгаз” — за тое, што газавікі, на думку вяскоўцаў, наўмысна завышаюць кошт работ.

Падвод трубы да другога пад’езда таго ж дома

— Па праекту, які ў нас на руках, значыцца адзін падвод газу ад цэнтральнай трубы да чатырохкватэрнага дома на Маладзёжнай вуліцы. Падвялі б адзін стаяк, а ад яго ўжо кожны праводзіў бы газ у сваю кватэру. Дык не! Яны падвялі да кожнага пад’езда па стаяку. Капалі дзве траншэі, клалі дзве трубы. Кошт работ, адпаведна, атрымаўся ўдвая большы. На пытанне, чаму яны робяць не так, як напісана і намалявана ў нашым праекце, газавікі адказалі, што ў іх іншы праект. Але як такое можа быць?

Скарга востраўцаў у «Гроднааблгаз»

Пачалі разбірацца. Прыязджалі сюды іх начальнікі і сказалі, што жанчына, якая рабіла нам дамавыя праекты, памылілася. Маўляў, патрэбна рабіць так, як робіцца. Ды людзі ж не сляпыя і бачаць, што робіцца так, каб выйшла даражэй. Таму мы збіралі подпісы і накіравалі ліст у “Гроднааблгаз”, каб зверху праверылі і разабраліся ў сітуацыі. Бо гэта ж не толькі нам больш плаціць патрэбна за такую работу, але і з дзяржаўнага бюджэту будуць большыя выдаткі, бо 70% сродкаў плаціць дзяржава, а 30% людзі, — распавяла карэспандэнту gs.by пра сітуацыю з газаправодам у Востраве жыхарка дома №2 на Маладзёжнай вуліцы Дана Яўхута.

Газавыя работы ў аграгарадку Вострава яшчэ не скончаны

Якой будзе рэакцыя абласных газавікоў на скаргу вяскоўцаў у адрас іх слонімскіх калег, пакажа час.

Лозунг нашага часу на вясковым клубе

Наш канал в Telegram