Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
7 °C
Зельва
облачно с прояснениями
7 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
8 °C
Мосты
облачно с прояснениями
8 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
8 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
6 °C
EUR 2.4299
USD 3.802
RUB(100) 2.9174
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Быць новаму мосту на Мастоўшчыне

17 августа 2021 11:02
Поделиться:

Стары мост у Правых Мастах

Як паведаміў намеснік старшыні Мастоўскага райвыканкама Міхаіл Жук, восенню гэтага года пачнецца будаўніцтва новага маста ў вёсцы Правыя Масты. Ён паўстане побач з існуючым.

Новы мост будуецца дзеля зняцця абмежаванняў грузацяжарнасці для аўтамабіляў, якія едуць па аўтамагістралях М41 і М51 ад Слоніма да польскай мяжы і ад Астрына да Бераставіцы.

Новы мост стане аўтамабільным, стары — пешаходным.

Перад тым, як пачаць будаўніцтва моста, некалькі гадоў таму назад тут былі праведзены вышуковыя працы. Па іх выніках прынята рашэнне збудаваць новы мост праваруч старога, а таксама на беразе Нёмана знесці некалькі дамоў.

Стары мост быў збудаваны ў канцы 20-х гадоў м.ст. польскімі ўладамі. Металёвыя яго дэталі мацуюцца клёпкамі. Некаторыя з іх маюць вагу да тоны. Гэтыя канструкцыі дастаўляліся вазамі са станцыі Масты за пяць кіламетраў. Возчыкі, як і будаўнікі, мелі добры заробак.

У дадзены момант мост стаў вузкім для аўтамабільнага транспарту і рух па ім аднапалосны ў рэверсным рэжыме.

Пры будаўніцтве новага моста будзе прымяняцца метад насоўвання. Звычайна ў такіх выпадках зборка ідзе на беразе, а затым пралёт даўжынёй 80 м насоўваецца.

Наш канал в Telegram