Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
7 °C
Зельва
облачно с прояснениями
7 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
8 °C
Мосты
облачно с прояснениями
8 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
8 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
6 °C
EUR 2.4299
USD 3.802
RUB(100) 2.9174
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Слонімскія мастакі пачалі пленэр у Альбярціне

18 августа 2021 18:04
Поделиться:

Слонімскі мастак Казімір Кулеш за працай у Альбярціне 18 жніўня

18 жніўня каля палаца Пуслоўскіх у Альбярціне сабраліся з мальбертамі, пэнзалямі і фарбамі слонімскія мастакі Андрэй Сідараў, Васіль Грыневіч, Казімір Кулеш і Яўген Іваноў, каб пачаць свой двухдзённы мастацкі пленэр у гонар Міхала Казіміра Агінскага.

Васіль Грыневіч за працай

— Агінскія мелі сваяцкія сувязі і дачыненні з Пуслоўскімі, таму мы вырашылі, што лагічна будзе распачаць наш пленэр менавіта ў Альбярціне.

Васіль Грыневіч, Яўген Іваноў, Андрэй Сідараў

Наша мастацкая суполка “Арт-Слонім” праводзіла свае творчыя акцыі з розных нагодаў і ў розных мясцінах Слонімшчыны і за яе межамі. Але яшчэ не было дагэтуль пленэра, прысвечанага нашаму знакамітаму земляку Міхалу Казіміру Агінскаму. Таму сёння мы пачынаем ліквідаваць гэты прабел у нашай творчай гісторыі.

Ноша мастака

Кажу пачынаем, бо заўтра будзе працяг нашага пленэра ў цэнтры Слоніма, дзе ёсць і канал Агінскага, і аўстэрыя, і тэатр, гісторыя якога таксама звязана з імем Агінскага, — распавёў карэспандэнту партала gs.by пра творчую акцыю слонімскі мастак Васіль Грыневіч.

Андрэй Сідараў за працай

Аб’ектамі для малявання ў першы дзень пленэра сталі палаца-паркавы комплекс Пуслоўскіх у Альбярціне.

Палац Пуслоўскіх фатаграфуюць турысты

Акрамя мастакоў, каля палаца Пуслоўскіх час ад часу з’яўляліся турысты, а на беразе Альбярцінскага возера шчыравалі з вудамі рыбакі.

Андрэй Сідараў у творчай майстэрні

Андрэй Сідараў на пленэры

Карціны Андрэя Сідарава

Партрэты Андрэя Сідарава

Як спадзяюцца ўдзельнікі пленэру, заўтра ў Слоніме да іх павінны далучыцца іншыя слонімскія мастакі з суполкі “Арт-Слонім”.

Яўген Іваноў пачынае працу

Наш канал в Telegram