
Ілюстрацыйнае фота
Апалове першай ночы 18 жніўня выратавальнікам паведамілі пра пажар жылога дома ў вёсцы Кашалі Зэльвенскага раёна, канстатуе МНС.
У 01.18 гадзін супрацоўнікі МНС знайшлі на падлозе ў жылым пакоі мёртвага гаспадара дома.
Агнём знішчаны дах, пашкоджаны сцены, перакрыцці і маёмасць у доме.
Прычына пажару выяўляецца.