Наверх
Слоним
пасмурно
7 °C
Зельва
пасмурно
7 °C
Волковыск
пасмурно
7 °C
Мосты
пасмурно
8 °C
Дятлово
пасмурно
8 °C
Барановичи
пасмурно
6 °C
EUR 2.4299
USD 3.802
RUB(100) 2.9174
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Бабынічах на Слонімшчыне прайшоў вясковы сход

19 августа 2021 10:22
Поделиться:

Сход у Бабынічах

18 жніўня ў вёсцы Бабынічы Слонімскага раёна прайшоў шырокамаштабны вясковы сход у рамках рэспубліканскай акцыі “З клопатам пра бяспеку малой Радзімы”, паведамляе МНС.

Выступае Алег Таргонскі

Вялі сход старшыня Слонімскага раённага Савета дэпутатаў Алег Таргонскі, намеснік старшыні райвыканкама Тэрэса Юшкевіч і старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Слонімскага райаддзела МНС Юрый Булыка.

Алег Таргонскі ў сваім выступе закрануў тэму пажарнай бяспекі і заклікаў вяскоўцаў своечасова ліквідаваць парушэнні ў гэтай справе, нагадаў дарослым дзецям пра неабходнасць сачыць за тым, каб жыллё іх пажылых бацькоў адпавядала нормам пажарнай бяспекі, а таксама нагадаў пра неабходнасць вакцынацыі ад COVID-19.

Юрый Булыка ўзгадаў статытстыку пажараў, назваў іх асноўныя прычыны, даваў парады па пажарнай бяспецы і прадэманстраваў вяскоўцам аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які пажадана мець у кожным доме.

Выступае Тэрэса Юшкевіч

Напрыканцы схода, падводзячы яго вынікі, Тэрэса Юшкевіч сказала, што бяспека людзей — у іх уласных руках.

Завяршылася мерпрыемства ў Бабынічах выступленнем ансамбля народнай песні “Жывіца”.

Фота МНС

Наш канал в Telegram