Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
7 °C
Зельва
облачно с прояснениями
7 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
8 °C
Мосты
облачно с прояснениями
8 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
8 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
6 °C
EUR 2.4299
USD 3.802
RUB(100) 2.9174
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Слонімскія мастакі малююць Слонім. Рэпартаж

21 августа 2021 12:42
Поделиться:

Малюе Яўген Іваноў

Пачаўшы свой мастацкі пленэр у Альбярціне 18 жніўня, сябры мастацкай суполкі “Арт-Слонім” 20 жніўня перамясціліся для творчай працы ў цэнтр Слоніма.

— Некалькі дзён плануем папрацаваць у цэнтры горада, дзе выдатная натура для напісання карцін. Тут калісьці пачаўся наш старажытны Слонім. Тут знаходзяцца галоўныя слонімскія храмы. Толькі працуй, — адзначыў у размове з карэспандэнтам gs.by слонімскі мастак Яўген Іваноў, які ў гэты дзень маляваў пейзаж на фоне канала Агінскага (нагадаем, гэты пленэр слонімскія мастакі ладзяць ў гонар Міхала Казіміра Агінскага).

Казімір Кулеш за працай

На рагу Опернай і Савецкай вуліц прымясціўся з мальбертам Казімір Кулеш. Ён маляваў гарадскі від на фоне колішняга слонімскага Замчышча.

Тамара Сцяцэнка

Тамара Сцяцэнка пісала гарадскі краявід на Савецкай вуліцы, дзе захавалася з часоў Агінскага да нашых дзён аўстэрыя. У гэтым будынку, дарэчы, ёсць выставачная зала музея, дзе ладзяцца мастацкія выставы.

Малюе Васіль Грыневіч

Мастак Васіль Грыневіч 20 жніўня маляваў у касцельным двары на Першамаскай вуліцы колішні касцёл бернардзінцаў — сённяшні касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Андрэй Сідараў, Вольга Шынкевіч, Віталь Гіль

Толькі мастак Андрэй Сідараў у гэты дзень у кампаніі з фатографам Віталем Гілём, журналісткай Вольгай Шынкевіч і аўтарам гэтых радкоў не маляваў Слонім, а фатаграфаваў яго, каб потым сесці за працу ў сваёй майстэрні ў цудоўным Альбярціне.

— Па выніках гэтага пленэра, прысвечанага Міхалу Казіміру Агінскаму, мы абавязкова зладзім у Слоніме выставу. Калі гэта будзе, пакуль казаць рана, але абавязкова будзе, — запэўніў Андрэй Сідараў.

Наш канал в Telegram