
Тэхніка на ўборцы льну
Нашмат раней, напрыканцы 2007 года, колішні калгас “Рассвет” з цэнтральнай сядзібай у вёсцы Вострава далучылі да калгаса “Міжэвічы”.
З таго часу ў Востраве з кожным годам станавілася ўсё менш калгаснай тэхнікі і ўсё больш пуставала калгасных палеткаў.
Апошнія гады справы ў СКУП “Міжэвічы” ішлі зусім дрэнна, і ўбачыць на калгасным полі ў ваколіцах вёсак Вострава, Перавалока, Засімавічы і Смаўжы трактар здаралася не часта.
Тым больш прыемна было назіраць 14 і 15 жніўня, як дружна ішла ў полі каля Вострава праца па ўборцы ільну.

Уборка льну вечарам 14 жніўня
Аўтару гэтых радкоў, ураджэнцу Вострава, нават цяжка прыпомніць, калі апошні раз даводзілася бачыць такую колькасць тэхнікі ў адным месцы на калгасным полі.

Прасуюць лён да цямна
Лён прасавалі, потым гэтыя цюкі грузілі пагрузчыкам на грузавікі і звовілі з поля. Увесь працэс быў механізаваны.

Уборка льну днём 15 жніўня
Нягледзячы на выхадныя дні, праца ў суботу вялася да самага вечара і вечарам, пакуль не пайшоў дождж. У нядзелю, як толькі поле прасохла пасля начной навальніцы, за вёскай зноў працавалі калгасныя трактары.
Хочацца верыць, што апошняе ўзбуйненне калектыўных гаспадарак пойдзе ім на карысць. Тым больш, што па-суседску ўзбуйняцца тут больш ужо няма з кім.