Наверх
Слоним
пасмурно
7 °C
Зельва
пасмурно
7 °C
Волковыск
пасмурно
7 °C
Мосты
пасмурно
8 °C
Дятлово
пасмурно
8 °C
Барановичи
пасмурно
6 °C
EUR 2.4299
USD 3.802
RUB(100) 2.9174
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Пётр Будзько: ад лепшага міліцыянта да зняволенага

24 августа 2021 15:59
Поделиться:

Пётр Будзько

Як паведамляюць СМІ, 20 жніўня Пётр Браніслававіч быў затрыманы на працоўным месцы. Там, дома і на лецішчы былі праведзены вобшукі. Канфіскавана аргтэхніка.

Ён нарадзіўся і жыў у Іўі. Пасля службы ў войску навучаўся ў міліцэйскіх установах. Службу па ахове правапарадку распачаў у родным горадзе. З пасады намесніка мясцовага ДАІ перайшоў працаваць кіраўніком ДАІ Воранаўскага РАУС.

Будзько — чалавек справядлівасці. Вось што аб ім у свой час пісала Воранаўская раёнка: “Пётр Браніслававіч па натуры трудаголік, дзеля любімай справы не шкадуе ні высілкаў, ні часу і галоўнай сваёй рысай лічыць прынцыповасць”.

Неўзабаве яго пераводзяць на такую ж пасаду ў Масты. Тую прынцыповасць ён паказаў і ў Мастах. Надарыліся канфлікты з кіраўніцтвам раёна. Аднак падчас яго працы ў Мастах знізілася аварыйнасць. Таму спрыялі праведзеныя адпаведныя арганізацыйныя мерапрыемствы.

Адначасова Пётр Браніслававіч актыўна ўдзельнічае ў спартыўным жыцці Мастоўскага РАУС і Гродзенскага УСС, у тым ліку сямейным квартэтам (разам з жонкай і двума дзеткамі).

Буцько прызналі лепшым супрацоўнікам ДАІ вобласці. Нягледзячы на гэта, ён у Мастах не мае жытла, а працягвае жыць у інтарнаце ААТ “Мастоўдрэў”. З сям’ёй сустракаецца толькі на выходныя. Гэта і змусіла яго перабрацца бліжэй да дома.

Службу ў органах ён скончыў у званні падпалкоўніка міліцыі на пасадзе намесніка кіраўніка Карэліцкага РАУС.

Прынцыповасць чалавека дала аб сябе ведаць. Ён не стаў у баку мінулагодніх пратэстных акцый, за што ў снежні мінулага года па арт. 23.34 КаАП адсядзеў 32 сутак. Адначасова быў пазбаўлены звання падпалкоўніка запаса міліцыі.

Што стала прычынай цяперашняга затрымання Пятра Будзько, невядома, як невядома, дзе ён знаходзіцца зараз.

Наш канал в Telegram