Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
7 °C
Зельва
облачно с прояснениями
7 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
8 °C
Мосты
облачно с прояснениями
8 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
8 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
6 °C
EUR 2.4299
USD 3.802
RUB(100) 2.9174
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Пятралевічах рамантуюць асфальт пасля пракладкі водаправода, а пятралеўцы працягваюць плаціць грошы

24 августа 2021 14:59
Поделиться:

Працуе ўтрамбоўшчык

З канца мінулага тыдня і нават у суботу работнікі Слонімскага водаканала вялі работы па рамонце асфальтавага пакрыцця дарогі пасля пракладкі водаправода.

Пачатак вёскі

І вось сёння, 24 жніўня, на дарогу кладзецца першы пласт новага афальту.

Кладуць асфальт на вадаправод

Тым часам жыхары Пятралевічаў працягваюць плаціць грошы за падводку вады да сваіх дамоў.

Так, праектная дакументацыя на 4 гаспадароў каштуе па 200 рублёў кожнаму, здымкі і замеры спецыяліста — яшчэ па 50, за ўрэзку ў водаправод — 90 рублёў з кожнага плюс грошы за абсталяванне, якое патрэбна купіць, каб гэтую ўрэзку ажыццявіць.

Нагадаем, што за саму цэнтральную трубу вяскоўцы ўжо заплацілі па 1200 рублёў. Таксама кожны купіў і працягнуў ад цэнтральнага водаправода да хаты лакальную водаправодную трубу. Пры гэтым траншэі пад трубу людзі капалі, а потым закопвалі хто ўручную, а хто наймаў экскаватар і плаціў за яго працу.

Новы асфальт

У якую капейку абышоўся (альбо яшчэ абыйдзецца) кожнаму яго хатні водаправод, каналізацыя і сантэхніка — гэта ўжо пытанне густу і фінансавых магчымасцяў кожнага забудоўшчыка.

А магчымасці ў большасці пятралеўцаў вельмі абмежаваныя.
Для пенсіянераў і працаўнікоў з заробкам 400–600 рублёў у месяц водаправод гэты атрымліваецца залаты… Ды без вады, як вядома, ні туды і ні сюды.

Наш канал в Telegram