
На свяце малака ў Сурынцы, 2018 год
У нядзелю, 29 жніўня, у аграгарадку Сурынка Слонімскага раёна пройдзе свята малака "Малочны край — людзям рай".
Падчас свята будуць узнагароджаны лепшыя працаўнікі малочна-таварных ферм КСУП імя Суворава.
Будуць працаваць выставы малочнай прадукцыі ад мясцовых гаспадынь і прыватнай гаспадаркі «Смаката», выстава-дэгустацыя прадукцыі цэха «Слонім» Шчучынскага масласырзавода.
Арганізатары падрыхтвалі для гасцей свята тэматычныя конкурсы: «Лепшая малочная гаспадыня», «Малочная сілачка», «Лепшая рагуля».
Артысты парадуюць вяскоўцаў і гасцей канцэртам мастацкай самадзейнасці.
Будзе зладжана выстава вырабаў народнай творчасці, інтэрактыўныя гульні «Малочныя забавы».
Традыцыйна будзе працаваць выязны гандаль, атракцыёны, тэматычныя фотазоны і іншае.
Пачнецца свята малака ў 16 гадзін.