
Пятрусь Макаль
Бацькі будучага паэта ў 1944 годзе з’ехалі ў в. Новая Скатаўка Вязаўскага раёна Саратаўскай вобласці.
У 1946 годзе яго бацька, Міхал Філіпавіч, быў рэпрасаваны і высланы ў Комі АССР.
Маці і сваякі неўзабаве пераязджаюць на Гарадзеншчыну. Некалькі гадоў Пятрусь пражыў у мястэчку Лунна, што на Мастоўшчыне. Тут ён жыў у дзіцячым доме і навучаўся ў мясцовай школе.
У 1953 годзе Макаль скончыў Гродзенскі педінстытут. У гэты год стаў сябрам Саюза пісьменнікаў СССР. У 1962 годзе скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Надалей усё жыццё яго звязана з літаратурай. Ён супрацоўнік шэрагу газет і мастацкіх часопісаў, рэдактар многіх выданняў. Аднак асноўны занятак Пятруся Макаля — творчасць.
Пятрусь Маскаль аўтар дзясяткаў зборнікаў паэзіі, пісаў кнігі для дзяцей і драматычныя творы.
У 1980 годзе ўганаравы прэміяй СП БССР імя Аркадзя Куляшова за зборнік паэзіі “Поле”. У 1984 годзе становіцца лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы за зборнік «Смак яблыка».
Памёр паэт у 1996 годзе.