Наверх
Слоним
пасмурно
9 °C
Зельва
пасмурно
9 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
7 °C
Мосты
облачно с прояснениями
7 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
7 °C
Барановичи
небольшой дождь
9 °C
EUR 2.4512
USD 3.8229
RUB(100) 2.9142
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Мінуўшчына: калгас “Зара” на Мастоўшчыне ў шасцідзясятыя

26 августа 2021 16:43
Поделиться:

Беларускія калгаснікі ў 60-ыя гады мінулага стагоддзя. Ілюстрацыйнае фота

Неяк працуючы ў філіяле Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці, я адшукаў адзін цікавы дакумент, па якім можна меркаваць пра тагачасны стан калгасаў на Мастоўшчыне. Гэта пратакол пасяджэння бюро райкама партыі і райвыканкама Мастоўскага раёна, датаваны канцом жніўня 1960 года.

На тым пасяджэнні абмяркоўвалася праца старшыні калгаса “Зара” (кантора ў в. Малькавічы) Завадскага. Супольныя пасяджэнні гэтых структур улады адбываліся ў выключных выпадках.

На тым пасяджэнні абмяркоўвалія пытанні жывёлагадоўлі ў гаспадарцы. У дакуменце адсутнічаюць рэальныя лічбы, але стан спраў падаецца жахлівы.

Адзначаецца, што ёсць усе рэальныя магчымасці развіваць грамадскую гаспадарку больш быстрымі тэмпамі. Аднак, было указана, нездавальняюча пастаўлена праца на фермах. А менавіта, запушчана племянная праца, хоць у арцелі ёсць два заатэхнікі і адзін ветфельчар. За пяць гадоў не ўзведзена ні аднаго жывёлагадоўчага памяшкання. Штогод зніжаецца пагалоўе. Адначасова зніжаецца ўраджайнасць сельгаскультур, мала нарыхтавана сіласу і сена. Выяўлены грубыя парушэнні працоўнай дысцыпліны (калгаснікі не выходзілі на працу).

Завадскі атрымаў строгую партыйную вымову.

Сярод іншага, варта зазначыць, што тут нізкая бальнасць зямлі.

Праз некаторы час калгас стаў называцца “Зара камунізма”, але са зменай назвы вытворчыя паказчыкі не палепшыліся.

Пасля набыцця Беларуссю незалежнасці гаспадарка зноў стала насіць назву “Зара”. Неўзабаве яна перайшла да складу цяперашняй “Мастаўчанкі”, якая збанкрутавала.

Наш канал в Telegram