Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
7 °C
Зельва
облачно с прояснениями
7 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
8 °C
Мосты
облачно с прояснениями
8 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
8 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
6 °C
EUR 2.4299
USD 3.802
RUB(100) 2.9174
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Страта: памёр паэт Алесь Разанаў

26 августа 2021 17:25
Поделиться:

Алесь Разанаў

Вялікае гора для ўсёй беларускай літаратуры: памёр Алесь Сцяпанавіч Разанаў. Паэт сышоў сёння ноччу, пасля цяжкай працяглай хваробы. Развітанне з Алесем Сцяпанавічам пройдзе 28 жніўня, a 12.30, у мінскім саборы св. Пятра і Паўла, паведамляе Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Алесь Разанаў нарадзіўся 5 снежня 1947 г. у вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Берасцейскай вобласці ў сям’і служачых.

У 1966 г. скончыў Сялецкую сярэднюю школу Бярозаўскага раёна і паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 1969 г. перавёўся ў Берасцейскі педагагічны інстытут (скончыў у 1970).

Працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў вёсцы Кругель Камянецкага раёна, служыў у Савецкай Арміі.

З 1972 г. у Менску — літсупрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва», бюлетэня «Родная прырода».

У 1974-1986 гг. — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». З 1989 г. — віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра. Сябра Саюза пісьменнікаў з 1972 г., неаднаразова быў сябрам Рады СБП

З вершамі ў друку выступіў у 1961 г. Аўтар кніг «Адраджэнне», «Каардынаты быцця», «Шлях-360», «Вастрыё стралы», «У горадзе валадарыць Рагвалод», «Паляванне ў райскай даліне», «Рэчаіснасць», «Лясная дарога», «Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць», «Дождж: возера ў акупунктуры», «З апокрыфа ў канон», «Маем найбольшае самі», кніг перастварэнняў беларускіх аўтараў Сярэднявечча і Рэнесансу, паэзіі Веліміра Хлебнікава, п’ес Уільяма Шэкспіра, Казіса Сая і многіх іншых кніг.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1990) за кнігу паэзіі «Вастрыё стралы».

Наш канал в Telegram