Наверх
Слоним
ясно
2 °C
Зельва
ясно
2 °C
Волковыск
небольшая облачность
2 °C
Мосты
ясно
2 °C
Дятлово
ясно
2 °C
Барановичи
ясно
2 °C
EUR 2.4512
USD 3.8229
RUB(100) 2.9142
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Мастах адбудзецца Дзень горада

26 августа 2021 15:22
Поделиться:

Дзень горада ў Мастах у 2018 годзе

У Мастах стала традыцыяй напрыканцы жніўня адзначаць Дзень горада і праводзіць чарговыя “Дажынкі”. Сёлета яно адбудзецца ў суботу, 28 жніўня.

Агучана праграма мерапрыемстваў. Яна насычана, як ніколі. Пачынаецца свята шэсцем калоны прадстаўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, працоўных калектываў ад плошчы Леніна да стадыёна “Нёман”.

Запланаваны святочныя ярмаркі, розныя тэматычныя выставы і іншыя забаўляныя мерапрыемствы для мастаўлян і гасцей. Пройдуць разнастайныя конкурсы. Будуць працаваць дзіцячыя атракцыёны.

Як звычайна, можна будзе пабачыць тэматычныя падворкі сельгаспрадпрыемстваў раёна.

Пасля афіцыйнага адкрыцця свята, праспявае арт-гурт “Беларусы”.

Гэта стандартны набор мерапрыемстваў. Аднак сёлета мастаўлян чакаюць і навінкі. Выступіць тэатр роставых лялек “Лялькі для ўсіх” з Дзятлава.

Афіша рыцарскага турніру ў Мастах

Упершыню ў Мастах адбудзецца рыцарскі турнір з ўдзелам менчукоў, які будзе доўжыцца пяць гадзін.

Выступіць ансамбль карэйскага танца “Арыранг” (Мінск). Адбудзецца канцэрт народнай песні і музыкі “Уладары” (Ваўкавыск”). Пройдзе фестываль фарбаў «Color Fest». Сваім мастацтвам гледачоў парадуе шоў-балет “Глорыя” з Мінска. Праспявае мастоўскі ківер-гурт “Свае”.

Пройдуць ушанаванні працаўнікоў вёскі. У 23 гадзіны адбудзецца святочны салют. Але на тым свята не канчаецца, і моладзь чакае навінка. З 23-х да 4-х гадзін ранку ў кінатэатры “Сучаснік” будзе музычна-забаўляльная дыскатэка для моладзі.

Фота з архіва аўтара

Наш канал в Telegram