Наверх
Слоним
пасмурно
11 °C
Зельва
пасмурно
11 °C
Волковыск
пасмурно
11 °C
Мосты
пасмурно
11 °C
Дятлово
пасмурно
11 °C
Барановичи
пасмурно
10 °C
EUR 2.4695
USD 3.8534
RUB(100) 2.935
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Мінулае і сучаснае: вучоба і рэальнае навучанне

27 августа 2021 11:21
Поделиться:

Старшыя райвыканкама Андрэй Санько ўручае настаўнікам граматы ў Мастах

У Мастах прайшла жнівенская педагагічная канферэнцыя, што папярэднічае новаму навучалнаму году.

Канферэнцыя прайшла ў раённым доме культуры на вышэйшым ўзроўні. Тут прысутнічалі першыя асобы Мастоў: старшыня райвыканкама Андрэй Санько, яго намеснік па ідэалогіі Марына Давыдзік, начальнік упраўлення адукацыі Валянцін Ціхановіч і абласныя куратары адукацыйнай сістэмы.

Выступоўцамі былі сказаны гучныя словы пра цяпершнюю адукацыю ў цэлым і поспехі на Мастоўшчыне. Потым адбылося ўзнагароджанне педагогаў і канцэрт з удзелам дзетак.

Пастановачная імпрэза пра навучання на Мастоўшчыне, напэўна, удалася. Вось толькі, ці адбылася сур’ёзная размова пра праблемы адукацыі ў раёне, невядома.

У свой час праблема адукацыі абмяркоўвалася адкрыта і на самым высокім узроўні.

Вось, прыкладам, сведчанне дакументаў Гарадзенскага дзяржаўнага архіва пра аналіз спраў у сістэме адукацыі раёна перад будучым 1960-м навучальным годам.

Тое пытанне абмяркоўваў Мастоўскі райкам КПБ супольна з усімі зацікаўленымі ў тым раённымі структурамі. Гэта была рабочая нарада, а не падтанцоўкі са спевамі і раздачай граматаў.

Адразу было паднята пытанне, ці выканана пастаўленая задача: пераход на ўсеагульную адкацыю? Наколькі праўдзівы быў адказ чыноўнікаў ад адукацыі, меркаваць цяжка, але ў пратаколе засведчана, што кампанія не ахапіла ў мінулым навучальным годзе 21 дзіця.

Тут жа на нарадзе паўсталі пытанні аб падвозе да школаў навучэнцаў, арганізацыі харчавання, групы працяглага дня, інтарната для не тутэйшых.

Магу засведчыць, што нават напрыканцы шасцідзясятых гадоў тыя памкненні не былі вырашаны. Зімой па гурбах снегу паўтара кіламетра з хутара хадзіў у Дашкаўскую васьмігодку. З двух суседніх хутароў школьнікі мясілі снег у пояс, каб атрымаць адукацыю, па пяць кіламетраў туды і назад. Не спрыяў нам і дождж.

Вядома, чыноўнікі блефавалі, але прадстаўлялі больш-меньш рэальныя лічбы ў галіне адукацыі.

Дакументальна засведчана, што ў той год 4 тысячы хлопцаў і дзяўчат у раёне не маюць сярэдняй адукацыі. Было прынята рашэнне аб стварэнні вячэрніх школаў.

Была засведчана таксама якасць адукацыі ці жадання вучняў мець яе. Паводле пратакола, у мінулым навучальным годзе 193 вучні былі пакінуты на другі курс, 137 атрымалі працы на восень.

Наш канал в Telegram