
Удзельнікі свята паэзіі ў Зачэпічах у 2020 годзе
Заўтра, 28 жніўня, у вёсцы Зачэпічы Дзятлаўскага раёна пройдзе Гарадзенскае абласное свята паэзіі. Пачатак у 11.00 каля каменя-помніка ў гонар мясцовых паэтаў Герасіма Праменя, Петруся Граніта і Васіля Струменя.

Запрашэнне на свята ў Зачэпічах
Гэтае мерапрыемтсва ўжо пяты раз ладзяць у Зачэпічах Гарадзенскае абласное аддзяленне Саюза беларускіх пісьменнікаў і Дзятлаўская раённая арганізацыя Таварыства беларускай мовы пры падтрымцы мясцовых уладаў.
Чакаецца, што сёлета ў свяце паэзіі прымуць удзел пісьменнікі з Гародні, Слоніма, Ліды, Навагрудка і Дзятлава.
Таксама арганізатары запрашалі гасцей і з іншых рэгіёнаў краіны.
Фота з архіва «ГС»