Наверх
Слоним
пасмурно
7 °C
Зельва
пасмурно
7 °C
Волковыск
пасмурно
7 °C
Мосты
пасмурно
8 °C
Дятлово
пасмурно
8 °C
Барановичи
пасмурно
6 °C
EUR 2.4299
USD 3.802
RUB(100) 2.9174
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

На Дзятлаўшчыне прайшло абласное свята паэзіі

29 августа 2021 11:19
Поделиться:

Каля хаты Петруся Граніта ў Зачэпічах

28 жніўня ў вёску Зачэпічы Дзятлаўскага раёна з’ехаліся літаратары з Гродна, Ліды, Навагрудка і Слоніма, каб прыняць удзел ужо ў традыцыйным, пятым па ліку, абласным свяце паэзіі і ўшанаваць памяць траіх зачэпіцкіх паэтаў Гарасіма Праменя, Васіля Струменя і Петруся Граніта.

На могілках у Зачэпічах

Ідэя ўшанавання памяці паэтаў-землякоў з адной вёскі і арганізацыі паэтычнага фестывалю ўзнікла ў свой час у дзятлаўскага краязнаўца і грамадскага актывіста Валерыя Міхайлавіча Петрыкевіча ды знайшла падтрымку ў мясцовых і раённых дзятлаўскіх уладаў, Гродзенскім абласным аддзяленні Саюза беларускіх пісьменнікаў, Таварыстве беларускай мовы.

Міхась Зізюк і Валянцін Дубатоўка

Сёлета свята пачалося з ушанавання памяці Гарасіма Праменя і Петруся Граніта, якія пахаваны на мясцовых могілках у Зачэпічах.

У Зачэпічах

Госці і дзятлаўцы сабраліся каля каменя-помніка ў гонар трох паэтаў у Зачэпічах, потым пабывалі каля хаты Петруся Граніта, наведалі магілы Праменя і Граніта на могілках ды паехалі ў аграгарадок Жукоўшчыну ў дом культуры, бо ў Зачэпісах у гэты дзень ішоў дождж.

Гасцей і ўдзельнікаў свята прывіталі Валерый Петрыкевіч, старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Саза беларускіх пісьменнікаў Янка Трацяк і яго намеснік пісьменнік і прадпрымальнік Ваялянцін Дубатоўка, старшыня Жукоўшчынскага сельвыканкама Валерый Верамейчык, мясцовыя культработнікі.

Спявае «Ятранка»

Сваімі спевамі ўдзельнікаў свята парадавалі жанчыны з мясцовага песенняга калектыву “Ятранка”.

Вядуць імпрэзу мясцовыя культработнікі

Вершы паэтаў-землякоў чыталі работнікі культуры і вучні Жукоўшчынскай школы.

Сяргей Чыгрын прэзентаваў першы літаратурны альманах дзятлаўскіх літаратараў “Ятранка”.

У зале

Свае вершы чыталі паэты Ала Петрушкевіч, Святлана Адамовіч, Святлана Абдулаева, Станіслаў Суднік, Анатоль Брусевіч, Мечыслаў Курыловіч, Галіна Самойла, Раіса Лакіза, Галіна Абрамчык і аўтар гэтых радкоў.

Алесь Хітрун з Ліды паказаў рукапісы, кнігі і дакументы зачэпінскіх паэтаў, якія захоўваюцца ў хатцы-музеі Валянціна Таўлая ў Лідзе.

Спявае Сяргей Чарняк

Паэты-барды Сяргей Чарняк з Ліды і Міхась Зізюк з Навагрудка перамяжоўвалі паэтычныя выступленні песнямі.

Валерый Петрыкевіч дорыць «Ятранку» школьніцам

Завяршылася свята ўручэннем прэміі імя Анатоля Іверса Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў краязнаўцу і грамадскаму актывісту, старшыні Дзятлаўскай раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы Валерыю Петрыкевічу. Сёлета прэмія была ўручана за спрыянне літаратурнаму працэсу, актыўную прапаганду твораў беларускіх пісьменнікаў і ўшанаванне пісьменнікаў-землякоў на Дзятлаўшчыне.

Уручэнне прэміі

На развітанне гучалі абяцанні і спадзяванні, што праз год у Зачэпічы на паэтычнае свята зноў з’едуцца паэты і пісьменнікі з Гродзеншчыны, а, магчыма, і са сталіцы.

Шыльды на доме культуры ў Жукоўшчыне

P.S.
Сёлета з Мінска не было гасцей, бо пісьменнікі ў гэты дзень назаўсёды развітваліся з паэтам Алесем Разанавым, які памёр 26 жніўня на 74 годзе жыцця.

Наш канал в Telegram