Наверх
Слоним
пасмурно
11 °C
Зельва
пасмурно
11 °C
Волковыск
пасмурно
11 °C
Мосты
пасмурно
11 °C
Дятлово
пасмурно
11 °C
Барановичи
пасмурно
10 °C
EUR 2.4695
USD 3.8534
RUB(100) 2.935
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Пісьменнік Аляксей Сазанчук упадабаў Падбараны

31 августа 2021 10:58
Поделиться:
Аляксей Іванавіч нарадзіўся 31 жніўня 1963 года ў вёсцы Кіраў Нараўлянскага раёна, што на Гомельшчыне. Жыццё звязаў са службай у органах унутраных спраў.

Аляксей Сазанчук

Напачатку служыў на Гомельшчыне. З жніўня 1990 года працаваў у следчых падраздзяленнях Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі (Расія). Пасля выхаду на пенсію ў 1996 годзе яшчэ чатыры гады працаваў юрыстам геадэзічнай экспедыцыі на Ямале.

У 2000 годзе вяртаецца ў Беларусь і селіцца ў вёсцы Падбараны, непадалёку ад мястэчка Лунна, што на Мастоўшчыне. Мясціны цудоўны, побач цячэ Нёман.

Літаратурай стаў займацца ў сталым узросце. У 2006 годзе выходзяць яго раманы “Зямлёй хрышчаныя” і “Формула ГУЛАГа, ці тройчы праклятая ўлада”.

Надалей друкуюцца раманы “Зямлёй хрышчаныя. Новае пакаленне” , “Зямлёй хрышчаныя. Да сваёй падняцца вышыні”.

Падбаранскі творчы перыяд плённы, і пісьменнік прысвячае тым мясцінам раман “Там, дзе Нёман рве берагі”, які пабачыў свет ў 2015 годзе.

У сваіх творах Аляксей Сазанчук распавядае аб рэальных людзяі і падзеях: аб беларускім Палессі, мясцінах, дзе ён нарадзіўся і вырас, аб Мастоўшчыне.

Пражыў Аляксей Іванавіч у Падбаранах 16 гадоў. Зараз пісьменнік жыве ў Нароўлі.

Наш канал в Telegram