Наверх
Слоним
ясно
2 °C
Зельва
ясно
2 °C
Волковыск
небольшая облачность
2 °C
Мосты
ясно
2 °C
Дятлово
ясно
2 °C
Барановичи
ясно
2 °C
EUR 2.4512
USD 3.8229
RUB(100) 2.9142
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Школа на Мастоўшчыне: 1940 год

1 сентября 2021 15:27
Поделиться:

Яўрэйская школа ў СССР 1940 года Ілюстрацыйнае фота

Пра стан спраў у галіне адукацыі на Мастоўшчыне ў 1940 годзе сведчаць архівы.

Да 17 верасня 1939 года на тэрыторыі цяперашняга Мастоўскага раёна было 34 школы. Навучанне адбывалася выключна на польскай мове. Была адна яўрэйская школы, дзе дысцыпліны выкладаліся на іўрыце.

У 1940 годзе дабавілася дзевяць новых школ. У сарака навучанне вялося на беларускай мове, па адной – на рускай, польскай і яўрэйскай (Пескі).

Калі да 17 верасня 1939 года налічвалася 4135 вучняў, то праз год іх стала 5886. Планавалася неўзабаве ў раёне давесці колькасць навучэнцаў да 7327.

Усяго налічвалася 102 настаўнікі, не хапала яшчэ 65.

Ёсць цікавыя звесткі пра настроі сярод настаўнікаў.

Вось што гаварылі настаўнікі ў вёсцы Галынка між сабою: “Савецкая ўлада прыйшла сюды рабаваць насельніцтва”.

І вось яшчэ такія звесткі аб стане адукацыі ў раёне, якія зафіксаваны на пасяджэнні райкама кампартыі: “Рамонт і падрыхтоўка школ да навучальнага года незадавальняльныя. Не забяспечаны школы кадрамі, падручнікамі, дапаможнікамі, палівам, пісьмовымі прыладамі. Не хапае лавак, крэслаў, дошак і іншага абсталявання”.

Далей адзначалася, што не закончана будаўніцтва школ у Зарудаўі, Міжаве, Малых Азёрках. Неабходна будаўніцтва школы ў Мікелеўшчыне. Паўстала неабходнасць адкрыць пятыя класы ў Зарудаўі і Малькавічах.

Наш канал в Telegram