Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
7 °C
Зельва
облачно с прояснениями
7 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
8 °C
Мосты
облачно с прояснениями
8 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
8 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
6 °C
EUR 2.4299
USD 3.802
RUB(100) 2.9174
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У школах Слоніма прагучалі першыя званкі

1 сентября 2021 14:36
Поделиться:

Першакласніца

Карэспандэнт gs.by пабываў на ўрачыстай лінейцы з нагоды пачатку навучальнага года ў Слонімскай СШ №10.

Ідуць выпускнікі

Настаўнікі і вучні традыцыйна віншаваліся з пачаткам навучальнага года і жадалі адны адным пачаць і закончыць яго найлепшым чынам.

Дасціпнымі былі ў сваіх выступленнях першакласнікі.

Ідуць першакласнікі

Захапілі прысутных пошукам ключа ад ведаў фея і чалавек-павук.

Чалавек-павук і фея

У пошуках ключа ад ведаў

Выдатна станчылі парамі выпускнікі ў форме МНС з 11 “Б” класа. Дарэчы, сёлета ў дзясятай слонімскай школе два выпускныя класы, а на наступны навучальны год чакаецца толькі адзін.

Госці школы (а гэта прадстаўнікі райвыканкама, МНС, вайсковай часці, духавенства і падшэфнага прадпрыемства КПФ) таксама не скупіліся на добрыя пажаданні вучням, іх бацькам і настаўнікам.

Сцэнарый мерапрыемства заняў агулам 45 мінут. Аднак сёлета 1 верасня выдалася надзвычай халодным, многія вучні і дарослыя за гэты час паспелі добра замерзнуць.

Перад першым урокам

Таму пасля першага званка ў традыцыйным выкананні выпускніка і першакласніцы вучні з настаўнікамі заспяшаліся ў школу, а бацькі і госці — па сваіх справах.

Першы званок у новым навучальным годзе

У добры шлях, новы навучальны год!

Наш канал в Telegram