Наверх
Слоним
ясно
2 °C
Зельва
ясно
2 °C
Волковыск
небольшая облачность
2 °C
Мосты
ясно
2 °C
Дятлово
ясно
2 °C
Барановичи
ясно
2 °C
EUR 2.4512
USD 3.8229
RUB(100) 2.9142
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Еўразвяз дапамог аднавіць цэнтр творчасці дзяцей і моладзі ў Мастах

2 сентября 2021 16:10
Поделиться:

На ганку

Нядаўна адбылося адкрыццё вучэбна-інфармацыйнага цэнтра па вадзе ў Мастоўскім раённным цэнтры творчасці дзяцей і моладзі.

Абнавілі

У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, акцыянернага таварыства “Экапартнерства”, упраўлення адукацыі, РУП ЖКГЭ, педагогі школ раёна.

Цэнтр створаны ў межах праекта “Удзел грамадскасці і эфектыўнае кіраванне воднымі рэсурсамі ў Мастоўскім раёне”.

Першапачаткова паведамлялася, што плошча таго цэнтра крыху болей за 30 кв. м. Аднак, па ўсяму відаць, што грошы тут былі ўкладзены немалыя, бо на праект ЕЗ ахвяраваў некалькі сот тысяч еўра.

Праект рэалізуецца супольна Мастоўскім райвыканкамам і “Экапартнёрствам” пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу.

Гэта не адзіная праграма, калі Мастоўскі райвыканкам супольна з гэтай арганізацыяй атрымлівае грошы пад праблемныя праекты ад ЕЗ. Аб такіх праектах у мінулым не аднойчы паведамлялася.

Так выглядаў цэнтр творчасці да рамонту

Дзякуючы грошам ЕЗ, цэнтр набыў новы выгляд. На здымках можна бачыць, якім быў першапачатковы выгляд таго будынка: наўкола зеляніна, сцены будынка ў дажджавых рэгах, ганак як у звычайным доме.

Зараз будынак займеў сучасны выгляд. Праўда, не стала зеляніны, наўкола пакладзена плітка, першапачатковыя сходы займелі прывабны выгляд ды з правага боку былі спешна дабудаваны новыя памяшканні. Толькі за гэты час падмурак іх не паспеў замацавацца, магчымы праблемы ў будучым.

Транспарант, што запрашаў дзяцей да супольнай працы і вісеў над ўваходам, цяпер знаходзіцца на клумбе.

Тую працу спешна і паспяхова здзейсніла адзіная будаўнічая адзінка, якая належыць Мастоўскай ЖКГ.

Наш канал в Telegram