Наверх
Слоним
пасмурно
11 °C
Зельва
пасмурно
11 °C
Волковыск
пасмурно
11 °C
Мосты
пасмурно
11 °C
Дятлово
пасмурно
11 °C
Барановичи
пасмурно
11 °C
EUR 2.4695
USD 3.8534
RUB(100) 2.935
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

З гісторыі: мост і чалавек

2 сентября 2021 9:28
Поделиться:

Мост стары ў Мастах Правых

Шмат разоў мне даводзілася ездзіць па мосце праз раку Нёман, які злучае вёскі Правыя і Левыя Масты.

Мост металёвы, але не зварны. Пабудаваны дабротна. Яшчэ ў маленстве, у далёкім 1968 годзе, мне даводзілася назіраць, як падчас вайсковых вучэнняў па ім рухаліся танкі і пры гэты не нанеслі яму ніякай шкоды.

Згодна гістарычных звесткаў, будаўніцтва маста было закончана ў 1929 годзе. У той час гэтая тэрыторыя належала да Польшчы. Збудаванне, якое павінна было палепшыць дабрабыт людзей, прынесла і чалавечыя ахвяры. Прычым вельмі дзіўным чынам.

Неяк мне давялося быць у Варшаве ў Інстытуце за Дэмакратыю ва Усходняй Еўропе. І там зусім выпадкова аказаўся ў гэты час Чэслаў Сэнюх, наш зямляк. А яшчэ было больш прыемным, што ён выказаў жаданне пазнаёміцца са мною.

Чэслаў Сэнюх — знакаміты літаратар, перакладчык, стала жыве ў Варшаве. Падчас нашай гутаркі я даведаўся, што ў свой час бацька яго будаваў вышэй згаданы мост. Нягледзячы на тое, што аповед Чэслава Сэнюха ў некаторых падрабязнасцях не дакладны, ён даволі цікавы і варты ўвагі чытача.

Падчас Першай сусветнай вайны Станіслаў Сэнюх — бацька Чэслава — быў у бежанстве ў Кіеве. Савецкая ўлада, што ўсталявалася падчас рэвалюцыі 1917 года, яму не спадабалася і дзесьці ў сярэдзіне дваццатых Станіслаў з сям’ёю вярнуўся на тэрыторыю Заходняй Беларусі. Нелегальна перайшлі мяжу, але ў Баранавічах быў затрыманы тагачаснымі ўладамі. За гэта Станіслаў Сэнюх панёс турэмнае пакаранне.

Сям’я Сэнюхаў пасялілася ў Любчы ды пачала будаваць уласны дом. Бацька будаваў яго сам. Ён быў майстар на ўсе рукі. Мог зрабіць не толькі стол, шафу, але нават і гітару.

Сям’і неабходны былі грошы, і таму Станіслаў Ігнатавіч уладкаваўся на будоўлю маста праз Нёман на гасцінцы з Гродна да Слоніма і з Брэста да Вільні.

Чэслаў нарадзіўся крыху пазней і таму не ведае ўсіх акалічнасцей, звязаных з працаю бацькі па пабудове гэтага аб’екта. Пра тое пазней распавядалі сваякі. Заробленых грошай хапіла, каб дабудаваць дом.

Гісторыя гэта мае свой працяг. У 1939 годзе распачалася Другая сусветная вайна. Германія акупавала цэнтральную Польшчу, а Савецкі Саюз збройна далучыў да сябе Заходнюю Беларусь. Берыяўскія каты адразу распачалі арышт іншадумцаў ды заможніх людзей на гэтай тэрыторыі. Завіталі яны і ў дом Станіслава Сэнюха.

Падчас вобыску ў шуфлядзе стала быў знойдзены план маста. Гэтага хапіла, каб арыштаваць чалавека.

“Ты маеш план маста праз Нёман. Добра ведаеш збудаванне і ў любы момант можаш разбурыць яго”, — цвердзіў бязглуздзіцу следчы.

Станілава Сэнюха абвінавацілі ў падрыхтоўцы дыверсіі і асудзілі. Пакаранне адбываў у адным з канцлагераў Краснаярскага краю. Чалаве не вынес суровых умоў зняволення і неўзабаве памёр. У 1941 годзе сям’я даведалася, што бацькі ўжо няма ў жывых.

Пасля заканчэння вайны сям’я Сэнюхаў выехала на сталае жыццё ў Польшчу.

Чэслаў Сэнюх у прыватнай гутарцы выказваў вялікі смутак, што яму так і не давялося пабачыць мост, які будаваў яго бацька і які стаў прычынай яго смерці.

Наш канал в Telegram