
Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі на Гродзеншчыне адбыліся чатыры пажары, паведамляе МНС.
Раніцай 2 верасня гарэла гаспадарчая пабудова ў аграгарадку Васілішкі Шчучынскага раёна, днём — у вёсцы Малейкаўшчызна Лідскага раёна, вечарам — у вёсцы Жытародзь Гродзенскага раёна.
Ад агню пацярпелі будынкі і маёмасць у іх.
Ноччу 3 верасня гарэла лазня ў вёсцы Парэчча Гродзенскага раёна. Пашкоджаны дах, перакрыцце і маёмасць у лазні.
Прычыны пажараў устанаўліваюцца.