Наверх
Слоним
пасмурно
9 °C
Зельва
пасмурно
9 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
7 °C
Мосты
облачно с прояснениями
7 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
7 °C
Барановичи
небольшой дождь
9 °C
EUR 2.4512
USD 3.8229
RUB(100) 2.9142
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Мастоўскі міні-рынак набывае абрысы сапраўднага гандлёвага месца. Фотафакт

5 сентября 2021 12:18
Поделиться:

Міні-рынак у Мастах

У Мастах уздоўж гандлёвых крамаў па вуліцы Будаўнікоў на ходніках і газонах даўно сталі прадаваць сваю прадукцыю людзі ва ўзросце, каб займець дадатак да пенсіі.

Напачатку міліцыя разганяла тых гандляроў. Яны вярталіся сюды зноў ды зноў: іх не палохалі ні пагрозы, ні штрафы.

Урэшце райвыканкам пастанавіў тое месца прызначыць міні-рынкам.

У непагадзь і спякоту штодня сюды выходзілі людзі, каб прадаць сваю садавіну, гародніну і іншые. Пакупнікі знаходзіліся. Аднак умовы працы прадаўцоў былі нязносныя.

Райвыканкам на іх звароты ўпарадкаваць гандаль глядзеў скрозь пальцы. Дзесьці год назад прадпрымальнік К. дамогся дазволу ад мясцовых уладаў на пабудову крытых навесаў для прыватнікаў на тэрыторыі былой платнай аўтастаянкі ЖКГ.

З цягам часу яны былі пастаўлены. Напачатку прыватныя гандляры ўспрынялі тое нядобра, як і пакупнікі.

Аднак час паказаў адваротнае. Прадаўцоў штодня большае і пакупнікоў таксама. Штодня міні-рынак ператвараецца ў сапраўдны рынак.

Наш канал в Telegram