Наверх
Слоним
пасмурно
11 °C
Зельва
пасмурно
11 °C
Волковыск
пасмурно
11 °C
Мосты
пасмурно
11 °C
Дятлово
пасмурно
11 °C
Барановичи
пасмурно
11 °C
EUR 2.4695
USD 3.8534
RUB(100) 2.935
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Мост: невядомыя квадраты

6 сентября 2021 12:44
Поделиться:

Завараны люк на мосце ў Мастах

Дзіўныя квадраты ёсць на ходніку аўтамабільнага моста праз Нёман. Пешаходы і раварысты, што перамяшчаюцца на левабярэжжа ракі і на адварот, іншы раз звяртаюць увагу на паўтара дзясятка квадратных жалезак на палатне ходніка. І не ведаюць, што гэта такое.

Мост тут быў збудаваны ўпершыню ў трыццатыя гады мінулага стагоддзя ўладамі Польшчы. Ён злучаў пасёлак Масты Фабрычныя і мястэчка Зяльвяне. У гады апошняй вайны моста не стала. Засталіся толькі дабротныя апоры (так званыя “быкі”).

Да 70-х гадоў тут летам паўставаў пантонны мост. Сучасны аўтамабільны мост быў адноўлены толькі ў 1974 годзе на тых жа “быках”.

Паколькі актыўна ішло развіццё правадной сувязі, то ў адным з ходнікаў палажылі каналы для будучай пракладкі тэлефонных кабеляў, а праз пэўную адлегласць паставілі каналізацыйныя калодзежы ды накрылі іх люкамі.

Восенню таго ж года мастаўлянін Б., адзначыўшы з сябрамі свой адыход у войска, вырашыў паказаць сваю маладзецкую моц. Усе каналізацыйныя люкі, што былі на мосце (а важаць яны некалькі дзясяткаў кілаграмаў) ён проста выкінуў ў Нёман.

Заміж службы ў войску хлопец атрымаў некалькі гадоў зняволення, а каб болей падобнага не адбывалася — люкі замянілі на квадратныя жалезныя лісты і прыварылі.

Наш канал в Telegram