Наверх
Слоним
пасмурно
11 °C
Зельва
пасмурно
11 °C
Волковыск
пасмурно
11 °C
Мосты
пасмурно
11 °C
Дятлово
пасмурно
11 °C
Барановичи
пасмурно
11 °C
EUR 2.4695
USD 3.8534
RUB(100) 2.935
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Гарадзенцы мастаўлянам дапамагаюць і ствараюць праблемы. Фотафакт

7 сентября 2021 12:54
Поделиться:

Малады клён

Ужо каторы месяц Гарадзенская спецыялізаваная калона №62 у сістэме камунальных паслуг праводзіць пракладку трубаправода ад вуліцы Лермантава да размежавальнага цеплапункта па вуліцы Будаўнікоў у Мастах.

Мэта працы вартая ўхвалення, хоць жыхары бліжэйшых дамоў ужо некалькі тыдняў застаюцца без гарачай вады.

Гэты цеплаправод дасць магчымасць звязаць у адно цэлае забяспячэнне цяплом горада ад кацельняў па вуліцы Заслонава і Зялёнай на выпадак непрадбачных здарэнняў.

Аднак якасць работ жадала б лепшага. Рабочыя калоны не лічацца з элементарным. На вуліцы Будаўнікоў побач з домам узнікла гурба зямлі, што падымалася з катлавана. Пасля засыпкі траншэі быў знявечаны клён, які дзеля прыгажосці пасадзілі жыхары дома.

У гэтым доме жыве адзін з намеснікаў дырэктара ЖКГ. Насупраць праз вуліцу знаходзіцца аддзяленне “Беларусбанка”. У свой час, каб паказаць стабільнасць банкаўскай сістэмы, тут усталявалі вялізны камень. Ён быў любімым аб’ектам для дзяцей і моладзі. І старэчы не праміналі сфатаграфавацца ля яго.

Камень над траншэяй

Гарадзенцы факт цяжару каменя не ўзялі да ўвагі. І ён павіс над траншэяй з новаўкладзенымі трубамі. Адно радуе – пакуль не ўпаў. Але можа.

Наш канал в Telegram