Наверх
Слоним
пасмурно
10 °C
Зельва
пасмурно
10 °C
Волковыск
пасмурно
9 °C
Мосты
пасмурно
8 °C
Дятлово
пасмурно
8 °C
Барановичи
пасмурно
9 °C
EUR 2.4512
USD 3.8229
RUB(100) 2.9142
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Суд у Лідзе: пяць гадоў калоніі за заклікі ў інтэрнэце

8 сентября 2021 22:04
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

7 верасня ў судзе Лідскага раёна вынеслі прысуд Андрэю Астрацову, якога вінавацілі ў закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы (ч. 1 арт. 361 Крымінальнага кодэкса), паведамляе тэлеграм-канал “Затрыманні, суды ў Лідзе”.

Мужчыну вінавацілі ў тым, што ён напісаў паведамленні ў тэлеграме пасля падзей 9-12 жніўня 2020 года, калі машыну яго сына закідалі светла-шумавымі гранатамі.

Пацярпелыя па справе, сярод якіх старшыня Лідскага райвыканкама Сяргей Ложачнік, начальнік Лідскага РАУС Дзмітрый Уляшка і іншыя заявілі спачатку іскі аб кампенсацыі нанесенай маральнай шкоды ў памеры 3000 рублёў кожны, але пазней зменшылі суму да 1000 рублёў.

Старшыня Воранаўскага райвыканкама адмовіўся ад маральнай кампенсацыі, сказаў, што будзе дастаткова прынесеных Андрэем Астрацовым прабачэнняў.

Дзяржабвінаваўца запатрабаваў пакараць мужчыну пяццю гадамі пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму.

Такое рашэнне і вынес суддзя Уладзімір Федаровіч: 5 гадоў калоніі з адбыццём пакарання ва ўмовах узмоцненага рэжыму плюс сплаціць кампенсацыю маральнай шкоды ў агульным памеры 4000 рублёў.

Наш канал в Telegram