
Ілюстрацыйнае фота
9 верасня ў вёсцы Старына Мастоўскага раёна падчас пажару ў хаце загінуў мужчына, паведамляе МНС. Выратавальнікі знайшлі яго мёртвым на ложку ў жылым пакоі.
Агнём таксама знішчаны дах, пашкоджаны сцены і маёмасць у хаце.
Вечарам гэтага ж дня ў вёсцы Налібокі Навагрудскага раёна гарэў ФАП. Пашкоджана перакрыцце на плошчы 5 квадратных метраў, закопчаны сцены і столь.
У Гродне гарэў смеццевы кантэйнер на вуліцы Панямуньскай.
Прычыны пажараў высвятляюцца.