Наверх
Слоним
ясно
2 °C
Зельва
ясно
2 °C
Волковыск
небольшая облачность
2 °C
Мосты
ясно
2 °C
Дятлово
ясно
2 °C
Барановичи
ясно
2 °C
EUR 2.4512
USD 3.8229
RUB(100) 2.9142
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Асобы Мастоўшчыны. Алесь Белакоз: жыць для Беларусі

11 сентября 2021 10:24
Поделиться:

Алесь Белакоз

11 верасня 1928 года ў невялічкай вёсцы Ляткі, што стала зараз часткай аграгарадка Гудзевічы, нарадзіўся Алесь Мікалаевіч Белакоз.

Бацька быў малазямельны селянін. У свой час з’ехаў на заробкі ў далёкую Бразілію, вярнуўся ды на заробленыя грошы адбудаваў дом і адчыніў прыватную краму.

Да вайны Алесь Мікалаевіч скончыў няпоўныя пяць класаў Гудзевіцкай школы. У вайну яго навучала родная сястра Вера.
Бацька загінуў ад выбуху гранаты, і Алесь вымушаны быў гаспадарыць.

Пасля вайны навучаўся ў Ваўкавыску. Спроба паступіць у Мінскі медінстытут была няўдалай, і ён пачынае настаўнічаць ды адначасова навучаецца на беларускім аддзяленні філфака Гродзенскага педінстытута.

Дзесьці з 1948 года пачынаецца яго дысідэнцкая дзейнасць: раскідае ўлёткі з цягнікоў з заклікам змагацца за незалежную Беларусь, распаўсюджвае іх у Гродне.

Пасля інстытута ўладкоўваецца выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Гудзевіцкую СШ. У 1965 годзе разам з вучнямі наладжвае перапіску з вядомымі беларускімі пісьменнікамі. Праз год пачынае выходзіць машынапісны літаратурна-краязнаўчы альманах “Праменьчык”. Гэта ўсё стала падставай стварэння неўзабаве школьнага музея, які з цягам часу пашыраўся.

З 1990 года Гудзевіцкі літаратурна-этнаграфічны музей займеў статус дзяржаўнага. Мясцовыя чыноўнікі ад адукацыі і гэбісты не спрыялі дзейнасці Алеся Мікалаевіча на ніве беларушчыны, аднак, нягледзячы на шматлікія перашкоды, ён да канца жыцця заставаўся верным аднойчы абранаму шляху — жыць для Беларусі.

Наш канал в Telegram