Наверх
Слоним
пасмурно
9 °C
Зельва
пасмурно
9 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
7 °C
Мосты
облачно с прояснениями
7 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
7 °C
Барановичи
небольшой дождь
9 °C
EUR 2.4512
USD 3.8229
RUB(100) 2.9142
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Асобы Мастоўшчыны: прафесар гісторыі Алесь Краўцэвіч

13 сентября 2021 16:38
Поделиться:

Алесь Краўцэвіч

13 верасня 1958 года ў вёсцы Лупачы на Мастоўшчыне нарадзіўся Аляксандр Канстанцінавіч Краўцэвіч.

Пасля заканчэння Гродзенскага тэхнікума фізкультуры, ён змяніў свае жыццёвыя планы і паступіў на гістфак БДУ.

Даследаванне сярэднявечнай гісторыі Беларусі стала яго жыццёвым крэда. І ў гэтым накірунку ён дасягнуў немалых вышынь.

Зараз Алесь Краўцэвіч выбітны беларускі гісторык, доктар навук, прафесар, у свой час быў першым прарэктарам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Аўтар каля двух дзясяткаў навуковых манаграфій, звязаных з археалогіяй і сярэднявечнай гісторыяй Беларусі. Мае за сваю навуковую дзейнасць шматлікія ўганараванні. Аднак ён мае сваю грамадзянскую пазіцыю і за гэта таксама мае спагнанні.

25 кастрычніка мінулага года падчас чарговай пратэстнай акцыі супроць афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, у якой удзельнічаў Краўцэвіч, ён быў затрыманы. Адразу ў яго падтрымку выказаліся болей за паўсотні слынных дзеячоў беларускай навукі, культуры і простыя грамадзяне.

За сваю грамадзянскую пазіцыю знакаміты прафесар атрымаў у судзе 10 базавых адзінак штрафу.

Алесь Краўцэвіч і надалей працягвае даследаваць гісторыю Беларусі.

Наш канал в Telegram