Наверх
Слоним
небольшая облачность
14 °C
Зельва
небольшая облачность
14 °C
Волковыск
ясно
13 °C
Мосты
ясно
13 °C
Дятлово
ясно
13 °C
Барановичи
переменная облачность
13 °C
EUR 2.5002
USD 3.9453
RUB(100) 2.9122
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Мінуўшчына: бой ля Дашкаўцоў

14 сентября 2021 18:22
Поделиться:

Параненыя вайскоўцы з сястрой міласэрнасці Ілюстрацыйнае фота з архіва Іосіфа Стаброўскага

21 жніўня 1915 года войскі дзясятай рускай арміі пакідаюць Гродна. Адступленню расійскіх войск папярэднічае бежанства мірнага насельніцтва, выключна праваслаўнага веравызнання, выкуп жывёлы і прадуктаў харчавання і іншае, чаму спрыяе вайна.

Той бой у любым выпадку павінен быў адбыцца іменна тут, бо побач, у мястэчку Масты, знаходзілася скрыжаванне шляхоў Гродна, Ліда, Вільня, Слонім, Ваўкавыск, Брэст.

Падраздзелы рускай арміі рубяжом абароны абралі акраіну вёскі Дашкаўцы і ўрочышчы Аселіца, Падазер’е, Ацверніцца і іншыя, дзе былі вырыты акопы, траншэі, бліндажы поўнага профілю. Па зарослых фартыфікацыях можна меркаваць, што было створана некалькі рубяжоў абароны, з кулямётнымі гнёздамі і артылерыяй. Захаваліся сляды земляных валоў.

У свой час старажылы распавядалі, што былі зроблены надаўбні і нацягнуты калючы дрот уздоўж поля і балота на працягу некалькіх кіламетраў. Артылерыя была замаскіравана. Усё гэта давала абаронцам перавагу. Перавага была яшчэ ў тым, што нямецкім войскам неабходна было здзяйсняць пераправу праз Нёман і Шчару.

Устанавіць, якія вайсковыя адзінкі супрацьстаялі з абодвух бакоў зараз вельмі цяжка, аднак дату таго боя можна назваць дакладна. Аб тым сведчаць надпісы на магілах загінуўшых нямецкіх салдат: 15-19 верасня 1915 года.

Аб самым баі распавядалі ў свой час больш дасведчаныя старажылы Іван, Іосіф і Фляр’ян Маскевічы, Мікалай Палубятка. Хоць у рускага войска было больш выгаднае становішча, але немцы мелі колькасную перавагу. Напачатку ішла артылерыйская дуэль. Ад артабстрэлаў частка дамоў вёскі згарэла. Потым нямецкія салдаты пайшлі ў наспуп.

Кулямётная, вінтовачная страляніна. Затым рукапашныя баі. Па ўспамінах вяскоўцаў, на полі боя стаяў страшэнны лямант і крык, які быў чуваць за кіламетры. Асабліва зацята трымалі абарону казакі.

Праз пяць дзён жорсткіх баёў падраздзелы рускага войска адступілі. З імі на ўсход падаліся некалькі сем’яў вяскоўцаў. Ускраек леса і поля быў усланы забітымі і параненымі. Забітых з абодвух бакоў было больш за тысячу.

Пры адступленні рускіх войск казакі падпалілі ацалелыя ад снарадаў дамы. На ўсю вёску засталіся толькі тры хаты: Ігнася Аліховіка, Івана Палубяткі і Васіля Маскевіча.

Праз некалькі дзён з’явіліся немцы. Яны загадалі закапаць палеглых у баі салдат там, дзе яны загінулі. Так яны знаходзіліся там да 1931 года. Пасля дамовы паміж польскім і нямецкім урадамі адбылося перазахаванне парэшткаў.

Нямецкія могілкі паўсталі непадалёку ад чыгуначнага пераезду ля вёскі Мікелеўшчына. У магілах па аднаму, па два загінуўшых. На кожнай з іх пастаўлены невялікі памятны знак з камянёў з надпісам. Зараз на тым месцы парос лес, а магілы раскапаны.

Парэшткі рускіх салдат перазахавалі ў адну магілу побач з вясковымі могілкамі, аднак ніякага памятнага знака не паставілі. Зараз апазнаць тое месца можна толькі па ўзгорку.

Пасля бою ў ацалелых дамах сталі жыць па некалькі сем’яў. Іншыя пасяліліся ў пустых дамах навакольных вёсках Масты і Навасёлкі. Жыхары гэтых дамоў падаліся ў бежанства.

Нямецкія акупацыйныя ўлады ў Дашкаўцах паставілі солтыса Сцяпана Маскевіча. Праз яго ішлі наказы на працу: сплаў плытоў па Нёману, пасадка лесу, лесанарыхтоўка і г.д. Ніхто з вяскоўцаў на працу ў Германію не быў вывезены.

Наш канал в Telegram