Наверх
Слоним
пасмурно
11 °C
Зельва
пасмурно
11 °C
Волковыск
небольшой дождь
12 °C
Мосты
пасмурно
11 °C
Дятлово
пасмурно
11 °C
Барановичи
пасмурно
10 °C
EUR 2.485
USD 3.9333
RUB(100) 2.8874
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Слоніме інспектары МНС сустракаліся са святарамі

14 сентября 2021 8:57
Поделиться:

Фотаздымак на памяць

На базе нядзельнай школы Свята-Троіцкага сабора ў Слоніме адбылася сустрэча работнікаў Слонімскага райаддзела МНС з настаяцелямі прыходаў слонімскага благачыння Навагрудскай епархіі, паведамляе МНС.

Сустрэча прайшла ў межах акцыі “З клопатам пра бяспеку малой Радзімы”.

Інспектары распавялі святарам пра сёлетнія пажары ў вобласці і іх прычыны, паказалі аператыўнае відэа, падрабязна патлумачылі, якія патрабаванні ёсць па ўтрыманні пячнога ацяплення і электраабсталявання, для чаго патрэбны аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.

Таксама выратавальнікі праінструкціравалі бацюшкаў, як дзейнічаць пры ўзнікненні пажару і распавялі, якую карысць прыносіць мабільны дадатак “МНС Беларусі. Дапамога побач” у пошуках выйсця з надзвычайнай сітуацыі.

Напрыканцы сустрэчы выратавальнікі перадалі святарам буклеты супрацьпажарнай накіраванасці і папрасілі распаўсюдзіць іх сярод прыхаджан.

Фота МНС

Наш канал в Telegram