
Ілюстрацыйнае фота
Раніцай 16 верасня адбыўся пажар у адной з кватэр двухкватэрнага дома на Савецкай вуліцы ў Гродне, паведамляе МНС.
Работнікі МНС выратавалі з агню гаспадара кватэры. У выніку пажару пашкоджаны матрац і закопчаны сцены ў жылым пакоі.
Раніцай 15 верасня здарыўся пажар у жылым доме ў вёсцы Гнасаўцы Ваўкавыскага раёна. Пацярпеў будынак і маёмасць у ім.
Прычыны гэтых пажараў высвятляюцца.
У гэты ж дзень гарэла гаспадарчая пабудова ў аграгарадку Бальцішкі Воранаўскага раёна. Агонь знішчыў дах, перакрыцці і легкавы аўтамабіль, які знаходзіўся там. Таксама пашкоджаны сцены і іншая маёмасць у будынку.
Прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём.