Наверх
Слоним
пасмурно
8 °C
Зельва
пасмурно
8 °C
Волковыск
пасмурно
8 °C
Мосты
пасмурно
9 °C
Дятлово
пасмурно
9 °C
Барановичи
пасмурно
7 °C
EUR 6.7527
USD 3.2334
RUB(100) 7.9912
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 32 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Канцэрт Надзеі Бабкінай прайшоў у Слоніме. Пра што пісала «Газета Слонімская» роўна 20 гадоў таму

17 сентября 2021 11:07
Поделиться:
«Газета Слонімская» была старанным летапісцам гісторыі Слонімшчыны і не толькі больш за 23 гады — пачынаючы з 1997 года. Аднак па незалежных ад рэдакцыі прычынах выпуск яе папяровай версіі быў прыпынены ў канцы 2020 года. Нашым чытачам і працаўнікам рэдакцыі ёсць што ўспомніць з напісанага за гэты час. Хай нешта і сцерлася з памяці. Мы ж паспрабуем згадаць яркія моманты і эпізоды нашага агульнага жыцця 20-гадовай даўніны, перагарнуўшы «пажоўклыя» газетныя старонкі яшчэ раз.

Сёння нагадаем пра канцэрт зоркі расійскай эстрады Надзеі Бабкінай, якая 20 гадоў таму выступіла ў Слоніме і канцэрт якой асвятляўся на старонках «ГС».

3 верасня 2001 года Надзея Бабкіна выступіла ў Слоніме з канцэртам на стадыёне «Дынама». Спявачка запатрабавала, каб на месцы выступлення паставілі чатыры палаткі з мэбляй, посудам і кавай «Нэскафэ».

На канцэрце Надзеі Бабкінай у Слоніме

Артыстку сустракаў асабіста старшыня Слонімскага гарвыканкама, ім па тым часе быў Алег Лакцюшын.

Перад гэтым Надзея Бабкіна выступала ў Мастах і засталася не задаволенай прыёмам, што ажно патэлефанавала ў Гродзенскі аблвыканкам са скаргай.

На канцэрт Бабкінай 20 гадоў таму прыйшлі слонімцы старэйшага і сярэдняга ўзросту. Стадыён быў цалкам запоўнены.

Праўда, пасля выканання артысткай некалькіх песень слонімцы сталі паціху пакідаць канцэрт.

Тое самае было і ў Мастах.

Дарэчы, у Мастах канцэрт для гледачоў зрабілі бясплатным, а слонімцы плацілі за квіток па 2 тысячы рублёў.

P.S. Хто пазнаў на фота слонімца, што танчыць разам з зоркай, пішыце ў каментарах у нашых сацсетках. 

Наш канал в Telegram