
Чатыры паказы двух спектакляў на беларускай мове падрыхтавалі артысты Слонімскага драмтэатра для маленькіх і дарослых гледачоў у гэтыя выхадныя, 18 і 19 верасня.
Малькія гледачы змогуць паглядзець спектакль пра вясёлыя і смешныя прыгоды Малыша і Карлсана.
Паказы спектакля «Малыш і Карлсан» адбудуцца ў суботу і нядзелю ў 12 гадзін.
Дарослых чакае спектакль «Сямейны партрэт з чужым». Яго можна паглядзець у суботу і нядзелю ў 17 гадзін.