Наверх
Слоним
ясно
2 °C
Зельва
ясно
2 °C
Волковыск
небольшая облачность
2 °C
Мосты
ясно
2 °C
Дятлово
ясно
2 °C
Барановичи
ясно
2 °C
EUR 2.4512
USD 3.8229
RUB(100) 2.9142
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Гэты дзень у гісторыі: каранацыя Жыровіцкага цудатворнага абраза Маці Божай і Ісуса, зацверджанне герба “Пагоня” і бел-чырвона-белага сцяга дзяржаўнымі сімваламі

19 сентября 2021 10:51
Поделиться:

Каля абраза Маці Божай Жыровіцкай

19 верасня 1730 года адбылася каранацыя залатымі папскімі каронамі Жыровіцкага цудатворнага абраза Маці Божай і Ісуса. Карону, упрыгожаную каштоўнымі камянямі, ахвяравала княгіня Ганна Радзівіл.

У гэты ж дзень у 1991 годзе Вярхоўны Савет Беларусі прыняў пастанову аб змене назвы нашай краіны “Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка” на “Рэспубліка Беларусь”, а герб “Пагоня” і бел-чырвона-белы сцяг былі зацверджаны як дзяржаўныя сімвалы Беларусі.

Таксама ў гэты дзень у 1921 годзе ў горадзе Здалбунаў Ровенскай вобласці на Украіне памёр нараджэнец вёскі Збочна на Слонімшчыне беларускі пісьменнік, драматург і педагог Кандрат Лейка.

Кандрат Лейка

19 верасня 1939 года, пасля прыходу савецкай улады, у Слоніме было створана часовае павятовае савецкае ўпраўленне.

Фота з архіва «ГС»

Наш канал в Telegram