Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
7 °C
Зельва
облачно с прояснениями
7 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
8 °C
Мосты
облачно с прояснениями
8 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
8 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
6 °C
EUR 2.4299
USD 3.802
RUB(100) 2.9174
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Смяротная аварыя: “Сеат” і “Лада” сышліся лоб у лоб

19 сентября 2021 9:54
Поделиться:

Пасля аварыі

Днём 18 верасня на аўтадарозе Гродна – Азёры каля вёскі Табола лоб у лоб сутыкнуліся легкавікі “Сеат” і “Лада”, паведамляе абласная ДАІ.

Пасля сутыкнення “Сеат” з’ехаў з праезджай часткі дарогі і перакуліўся. На месцы ДТЗ памёр 50-гадовы кіроўца гэтага легкавіка, а яго 8-гадовая пасажырка з траўмамі трапіла ў бальніцу. Дзяўчынка знаходзілася ў дзіцячым утрымліваючым прыстасаванні.

60-гадовы кіроўца “Лады” таксама быў шпіталізаваны.

Што стала прычынай аварыі, яшчэ патрэбна высветліць. Па паказаннях відавочцаў, адзін з кіроўцаў падчас дажджу рухаўся за грузавіком з паўпрычэпам і ў нейкі момант пачаў яго абганяць, не пераканаўшыся ў бяспецы.

Цалкам малюнак здарэння павінны ўстанавіць у ходзе расследавання крымінальнай справе па гэтым факце, адзначае рэсурс ДАІ.

Фота ДАІ

Наш канал в Telegram