Наверх
Слоним
ясно
3 °C
Зельва
ясно
3 °C
Волковыск
ясно
3 °C
Мосты
ясно
3 °C
Дятлово
ясно
3 °C
Барановичи
ясно
2 °C
EUR 2.4512
USD 3.8229
RUB(100) 2.9142
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У гэтыя выхадныя ў Слонім з гастролямі прыедзе Гродзенскі абласны драмтэатр. Якія спектаклі змогуць паглядзець слонімцы

21 сентября 2021 18:31
Поделиться:

Сцэна са спектакля "Жылі-былі дзве лісічкі". Фота drama.grodno.by

У Слонімскім драмтэатры ў гэтыя выхадныя, 25-26 верасня, артысты Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра пакажуць тры спектаклі.

У суботу, 25 верасня, у 12 гадзін у выкананні гродзенскіх артыстаў маленькія слонімскія гледачы змогуць паглядзець казачную гісторыю на рускай мове «Жылі-былі дзве лісічкі» (спектакль доўжыцца 45 хвілін).

Сцэна са спектакля «Жылі-былі дзве лісічкі». Фота drama.grodno.by

Галоўныя героі казкі — грыбочкі, і як гэта часта бывае ў казках — як станоўчыя, так і адмоўныя. Здарылася так, што Мухамор скраў грыбка-дажджавічка. І ў лесе пасля таго ўсё засохла… А ці ж могуць грыбочкі без дажджу?! Вось і адпраўляюцца яны на пошукі і выратаванне дажджавічка…

У нядзелю, 26 верасня, у 12 гадзін да ўвагі малечы — спектакль на рускай мове «Небяспечная казка» (Воўка ў Вогнедымным царстве).

У спектаклі юныя і дарослыя гледачы ўбачаць прыгоды сястры і брата Машы і Вовы ў Вогнедымным царстве, дзе яны, выкарыстоўваючы веды па пажарнай бяспецы, перамагаюць огонь. Спектакль яшчэ раз нагадае і дзецям, і дарослым гісторыю пра тое, наколькі гульні з агнём могуць быць небяспечнымі і як у адно імгненне з добрага і цёплага сябра агонь можа ператварыцца ў страшнага ворага. Спектакль з’яўляецца своеасаблівым урокам па правілах пажарнай бяспекі.

Для дарослага гледача артысты з Гродна падрыхтавалі спектакль паводле п’есы Мікалая Гоголя «Жаніцьба».

Сатырычная п’еса паказвае недарэчнасць і абсурднасць некаторых сацыяльных з’яў. У «Жаніцьбе» высмейваецца крывадушнасць, безадказнасць, шлюб як камерцыйная справа.

Спектакль «Жаніцьба» (на рускай мове) пакажуць у суботу, 25 верасня, у 17 гадзін.

Гродзенскі абласны драматычны тэатр. Фота plaetabelarus.by

Наш канал в Telegram