Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
12 °C
Зельва
облачно с прояснениями
12 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
12 °C
Мосты
облачно с прояснениями
12 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
12 °C
Барановичи
пасмурно
13 °C
EUR 2.4381
USD 3.809
RUB(100) 2.9045
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Станіслаў Суднік: з рокашам па жыцці

22 сентября 2021 10:29
Поделиться:

Станіслаў Суднік

Калі такі чалавек называе цябе сваім блізкім сябрам, можна зафанабэрыцца. Афіцыйныя крыніцы сведчаць, што Станіслаў Вацлававіч беларускі пісьменнік, паэт, перакладчы, журналіст, краязнаўца, стэнограф, падпалкоўнік.

Падпалкоўнік Станіслаў Суднік

Тое — яшчэ не поўны пералік рэгалій гэтага таленавітага чалавека і самаадданага беларуса. Ён непаўторны у сваім амплуа рэдактар і адміністратар. Яго намаганнямі выходзіць газета “Наша слова”, часопісы “Лідскі летапісец”, “Нясвіжскія каеты” і яшчэ шэсць літаратурных альманахаў.

Станіслаў Суднік нарадзіўся 21 верасня (па некаторых звестках 24-га) 1954 года ў засценку Сейлавічы Нясвіжскага раёна на Міншчыне. Сваё прозвішча ён тлумачыць так: “Далёкія продкі прымалі ўдзел у вызвольным паўстанні і мелі судовы вырак”.

Вясковы хлопец у 1977 годзе скончыў Мінскую вышэйшую інжынерную зенітную ракетную вучэльню. Напачатку служыў у ракетна-зенітных дывізіёнах на Урале, затым з 1983 па 1992 год у Прыазерску (Казахстан). У 1992 годзе ў Цвяры скончыў Ваенную камандную акадэмію супрацьпаветранай абароны.

Распад Саюза і ўтварэнне незалежнай Беларусі сапраўдных яе патрыётаў паклікаў да сябе. Станіслаў Суднік вяртаецца на Радзіму. У сваёй справе ён спецыяліст найвышэйшага класа. За гады службы ўдзельнічаў у болей чым 300 пускаў баявых ракет і яшчэ ў 200 быў у якасці назіральніка. Па вяртанні ў Беларусь падпалкоўніка Судніка прызначылі камандзірам ракетнага дывізіёна пад Мастамі. Тут нас і звёў лёс.

Беларусь была для яго, дзе б ні быў, першым чыннікам. Дома заўжды размаўляў па-беларуску, выпісваў беларускамоўныя выданні. У 1990 годзе распачаў у Прыазёрску выпуск газеты “Рокаш” (мяцеж), арганізаваў нядзельную беларускую школу.

Пасля Мастоў Суднік нядоўга служыў у мястэчку Рось. Зараз ён жыве ў Лідзе.

Што датычыць беларускай стэнаграфіі, то ён першы, хто гэты від хуткапісу паставіў на беларускія рэйкі. Тры гады выкладаў гэты прадмет у Лідскім каледжы, у 2009 годзе выдаў падручнік.
Акрамя іншага, Станіслаў Суднік шмат займаецца грамадскай дзейнасцю. Ён намеснік старшыні Таварыства беларускай мовы.

Наш канал в Telegram