
Фота БЕЛТА
За нараджэнне i выхаванне пяцi і больш дзяцей будуць узнагароджаны ордэнам Мацi тры жахаркі Слонімскага раёна. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 30 верасня.
Сярод узнагароджаных — Анастасія Ціханчук, аператар круцільнага абсталявання Слонімскай камвольна-прадзільнай фабрыкі, Ларыса Канцавая, аператар машыннага даення ААТ «Сянькоўшчына», і Вольга Клыбік, аператар машыннага даення КСУП «Васілевічы».