Наверх
Слоним
снег
0 °C
Зельва
снег
0 °C
Волковыск
небольшой снег
1 °C
Мосты
небольшой снег
1 °C
Дятлово
небольшой снег
1 °C
Барановичи
небольшой снег
0 °C
EUR 2.9482
USD 2.6293
RUB(100) 3.3334
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 32 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Мастоўская мінуўшчына: як сабіралі ўраджай акупантаў

6 октября 2021 9:45
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

У ліпені 1944 года Мастоўшчына была вызвалена ад нямецкіх войск. Адначасова паўсталі пытанні фармавання новай адміністрацыі і пераводу эканомікі на новы лад. Вось адзін з эпізодаў вырашэння эканамічных стасункаў таго часу.

5 кастрычніка 1944 года Мастоўскі райкам партыі прыняў пастанову “Аб зняцці ўраджаю дзяржаве з пасеваў былых нямецкіх эканомій і гаспадароў, якія збеглі з нямецкімі акупантамі, і выкарыстанні тых зямель”.

Пастанавілі збіраць ураджай праз сістэму нарыхтоўчых арганізацый. Таксама райспажыўгандлю было перададзена 130 га ворыўнай зямлі, фанернаму заводу вернуты ўладанні маёнтка Старынкі – 160 га і Рагозніцкаму крухмальнаму перададзены землі яшчэ аднаго маёнтка – 105 га. Астатнія землі перадаваліся беззямельным сялянскім гаспадаркам, а ў першую чаргу — удзельнікам партызанскага руху, сем’ям вайскоўцаў.

Была прынята таксама пастанова “Аб плане забяспячэння Чырвонай Арміі свежай гароднінай, квашанай капуста, салёнымі гуркамі і сушанай бульбай”. Мастаўляне павінны былі паставіць свежай гародніны 14,5 т., квашанай капусты – 4 т., салёных гуркоў – 3 т, сушанай бульбы — 0,3 т.

Наш канал в Telegram