
Ілюстрацыйнае фота
Днём 7 кастрычніка гарэў прычэп-бытоўка ў полі каля вёскі Рыталеўшчына Шчучынскага раёна, паведамляе МНС.
У выніку пажару прычэп-бытоўка знішчаны. У ім загінулі мужчына і жанчына.
Вечарам 7 кастрычніка гарэў гараж у гаражным кааператыве па вуліцы Пушкіна ў Гродне. У выніку пажару згарэў легкавік Фольксваген-Пассат і маёмасць у гаражы.
Пад раніцу 8 кастрычніка гарэў прыватны гараж на вуліцы Сітнікава ў Лідзе. Агнём знішчаны дах і пашкоджана маёмасць.
Прычыны пажараў устанаўліваюцца.