
Ілюстрацыйнае фота
Пад раніцу 9 кастрычніка ў вёсцы Беразавец Карэліцкага раёна гарэў жылы дом. У агні загінуў гаспадар дома 1968 года нараджэння. Знішчаны дах, перакрыцці, пашкоджаны сцены і маёмасць у доме.
Вечарам 8 кастрычніка гарэла прыватная лазня ў вёсцы Куляўцы Гродзенскага раёна. Пры самастойным тушэнні атрымаў апёкі гаспадар лазні, які быў шпіталізаваны. Моцна пацярпеў будынак лазні і маёмасць у ім.
Яшчэ адна прыватная лазня гарэла ў вёсцы Дубатоўка Смаргонскага раёна. Пацярпеў будынак і маёмасць у ім.
Раніцай 8 кастрычніка гарэла прыватная гаспадарчая пабудова ў вёсцы Заполле Лідскага раёна, а днём — у Гродне на вуліцы Грандзічскай. Ад агню пацярпелі будынкі і маёмасць у іх.
Раніцай 8 кастрычніка гарэў жылы дом у вёсцы Каменка Бераставіцкага раёна. У выніку пажару закопчаны сцены, столь і пашкоджана маёмасць у доме.
Прычыны пажараў высвятляюцца.