
Медаль "Серп і Молат"
14 кастрычніка 1904 года ў вёсцы Харашэвічы на Слонімшчыне нарадзіўся будучы Герой Сацыялістычнай працы Васіль Міхайлавіч Качарга.

Васіль Качарга
Васіль Качарга рана страціў маці і з шасці гадоў жыў у чужых людзях.
Пры польскай уладзе разам з жонкай працаваў парабкам у Стайках. Валодаў вялікай фізічнай сілай. Адзін грузіў на воз трохметровыя бярвенні.
Званне Героя Сацыялістычнай Працы з ордэнам Леніна і медалём “Серп і Молат” атрымаў 30 сакавіка 1949 года за высокі ўраджай насення канюшыны.
У той час Васіль Качарга працаваў звеннявым па вырошчвані насення канюшыны вопытнай станцыі “Вольна-Чарніхава” Гарадзішчанскага (з 1962 года Баранавіцкага) раёна. На 5 га тады атрымалі небывалы ўраджай — па 5,26 ц/га. Сабралі 30 тон насення, якія Васіль Качарга ўласнаручна перабраў і ператрусіў.