Медалём «За адзнаку ў воінскай службе» ўзнагароджаны слонімскі вайсковец Кірыл Сталерчук.
Капітан Кірыл Сталерчук з’яўляецца камандзірам мотастралковай роты 105-га асобнага механізаванага батальёна 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады.
Ён узнагароджаны за ўзорнае выкананне воінскага абавязку, значныя заслугі ў воінскай службе і падтрыманне высокай баявой гатоўнасці войскаў.
Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 15 кастрычніка.