Наверх
Слоним
пасмурно
-0 °C
Зельва
пасмурно
-0 °C
Волковыск
пасмурно
0 °C
Мосты
пасмурно
1 °C
Дятлово
пасмурно
1 °C
Барановичи
пасмурно
-1 °C
EUR 2.8795
USD 2.5438
RUB(100) 3.4391
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

“Рэно” і “Мэрседэс” сутыкнуліся лоб у лоб у Смаргонскім раёне

20 октября 2021 19:58
Поделиться:

"Рэно" пасля ДТЗ

20 кастрычніка ў 10.20 на 179 кіламетры аўтадарогі Р-63 “Барысаў – Вілейка – Ашмяны” ў Смаргонскім раёне сутыкнуліся легкавік “Рэно” і мікрааўтобус “Мэрседэс”, паведамляе абласная ДАІ.

На месцы аварыі

Папярэдне ўстанавілі, што 47-гадовы кіроўца “Рэно” не справіўся з кіраваннем, выехаў на правую па ходу руху збочыну, дзе дапусціў занос, у выніку якога выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з сустрэчным бусам “Мэрседэс”.

У выніку ДТЗ 59-гадовы кіроўца мікрааўтобуса атрымаў пералом цела грудзіны. Пасля медыцынскай дапамогі яго адпусцілі дамоў. Кіроўца “Рэно” з сур’ёзнымі траўмамі шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне Смаргонскай бальніцы. З машыны яго дэблакіравалі супрацоўнікі МНС.

Больш яскравы малюнак гэтай аварыі павінна выявіць праверка.

Фота ДАІ

Наш канал в Telegram