Наверх
Слоним
небольшой снег
-0 °C
Зельва
небольшой снег
-0 °C
Волковыск
небольшой снег
-1 °C
Мосты
небольшой снег
-1 °C
Дятлово
небольшой снег
-1 °C
Барановичи
небольшой снег
-1 °C
EUR 2.8702
USD 2.5448
RUB(100) 3.4543
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Слоніме развіталіся са спачылай сястрой Станіславай Ушакевіч, бернардынкай

21 октября 2021 14:50
Поделиться:

Фота grodnensis.by

19 кастрычніка ў касцёле св. апостала Андрэя ў Слоніме адбылося развітанне са спачылай сястрой Станіславай Ушакевіч з Трэцяга рэгулярнага ордэну св. Францішка Асізскага (бернардынкі). Пра гэта паведамляе grodnensis.by.

Сястра Станіслава нарадзілася ў Дэвергах на Іўеўшчыне, паходзіла з парафіі Перамянення Пана ў Юрацішках (Іўеўскі дэканат). Адышла ў вечнасць ва ўзросце 88 гадоў.

У старадаўняй святыні на малітве сабраліся сёстры з супольнасці памерлай законніцы, браты капуцыны і вернікі парафіі, каб падзякаваць Пану за дар яе жыцця і папрасіць Божай міласэрнасці для яе душы.

Цэлебрацыю пахавальнай Імшы ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Фота grodnensis.by

Іерарх выказаў словы спачування законнай сям’і, да якой належала с. Станіслава.

Фота grodnensis.by

У гаміліі дырэктар рэлігійнай місіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас”” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі а. Анатоль Ярошка OFMCap нагадаў біяграфію спачылай. Святар падкрэсліў, што законніца вызначалася вялікай пакорай і сціпласцю і застанецца ў сэрцах людзей, якіх ёй дадзена было сустрэць, як сціплая і пабожная асоба.

Па словах айца капуцына, сястра была заўсёды адданай Богу, поўнай энергіі і духоўнага дынамізму, а свой крыж ахвяроўвала ў інтэнцыі новых пакліканняў да святарства і кансэкраванага жыцця, за святы Касцёл, парафію ў Слоніме і Ордэн Меншых Братоў Капуцынаў, прадстаўнікі якога там служаць.

Пасля заканчэння Імшы пробашч парафіі а. Юрый Катовіч OFMCap узначаліў у касцёле абрад развітання са спачылай. Потым у атмасферы малітвы і засяроджанасці труну з целам сястры праводзілі на мясцовыя могілкі, дзе адбылося пахаванне.

Наш канал в Telegram